ПАН ЛЕС

Вяртанне паганскай паэзіі

Трыа «Пан Лес» – гэта музычна-паэтычны артыстычны экспэрымэнт з пагранічча
sound-poetry, эмбіенту, новай эстэтыкі і спантаннай імправізацыі. Сцэнічную
інтерпрэтацыю вершаў Анатоля Сыса суправаджае сьвет гукаў археалагічнага
паходжання, які ашалямляе гучаннем аўтарскіх прыладаў ды іх падрыхтоўкай.
Цэласнасць пазавершваюць казачная электроніка і крэатывны сэмплінг. Рытуал гуку і
слова. Эксгумацыя беларускай душы.

Адвечным шляхам

фрагмент

Лес – гэта святыня.

Камень – гэта крыніца. Кроў – гэта віно, а народ – зерне сапсаванага ўраджаю. Змяя – гэта кароль,  алтар – гэта дуб, а пад лёдам маячыць каса тапельніцы. Гэта ёсць сапраўднай радзімай паэта. Гэта яго пасланне да нас. З магілы. Перад тым, як былі насыпаныя курганы. З-пад вырослых траў: тое, што ёсць – ўсё ўжо было, мы ідзем за плугам па коле.

IMG_20240527_155819

Вершы – гэта музыка.

Імправізацыя, пляцёная вакол гордага гучання й энэргіі беларускай мовы, яднае ў сабе першабытны пульс з абстрактна меладычнай танальнасцю. Музыкі трыа ўжываюць розныя гукавыя тэхнікі, падрыхтоўку й сэмплінг ў рэальным часе, да – і для – слоў чарговых вершаў Сыса. І, акрамя тых вершаў, ніколі нічога не гучыць аднолькава.

Гук – гэта памяць.

Кампазіцыі былі запісаныя голасам і ўнікальнымі прыладамі, з выкарыстаннем аўдыязапісаў арыгінальнага гучання мясцовасці і ляснога абшару. Праграма ёсць вынікам проб і прац ў сэрцы Белавежскай Пушчы, паміж шчалінамі прыадчыненых вокнаў старой хаты. Бо нельга забыць аб казулях, птушках, шамаценні лісця, дажджы й буры. І продках.

Зацікаўлены(ая)?