Анатоль Сыс
(1959-2005)
Памерлы ва ўзросце 46 гадоў, Сыс заставіў пасля сябе тры тамы вершаў, якія сталі голасам пакалення беларускай трансфармацыі. Самы гучны з іх – «Пан Лес» – раскрыжаваны паміж сапраўдна паганскім выкладам беларускасці і трагічнай адзінотай паэта. Амаль праз сорак гадоў, лірыка Сыса з′яўляецца надзвычай актуальнай. Перапоўненая першабытнай сілай і верай ў фундамэнтальныя сілы прыроды, яна ўяўляе сабой супраціў пераўзбуджэнню й спажывецкаму маразму.
Разам з тым, яна бязлітасна асабістая, але таксама і глыбока патрыятычная – з′явілася ў тыраніі паслясавецкіх вандалаў. Зварочваючыся да твораў Сыса, аўтары падзяляюць ягоны непакой аб беларускім самавызначэнні і свабодзе асобы адзінкі.
Міхал Яцашак
Сяргей Краўчанка
(нар.ў Мінску, 1982) беларускі музыка, публіцыст і пісьменнік. Архітэктар па адукацыі. Сузаснавальнік і перкусіяніст беларускага авангардысцкага трыа «Port Mone» (Альбомы: „DIP” 2009, „Dakha Brakha & Port Mone – Khmeleva Project” 2012, „Thou” 2013). Ўдзельнік мноства творчых праектаў і супрацоўніцтва, ахопліваючых дысцыпліны ад незалежнага супольнага да аудыявізуальнага мастацтва. Аўтар і заснавальнік медыяльнага праекту «Jak to kochać» («Як гэта кахаць»), які
распавядае аб гісторыі Беларусі праз архітэктурную спадчыну.
Ўдзельнік праекту «Nihto ne ostriv» ўкраінскага агенцтва ArtPole. Заснавальнік і аўтар музычнага праекту SK.EIN, які аб′ядноўвае дакумент і мастацтва ў канцэптуальных поўнаметражных альбомах, заснаваных на палявых запісах, геаграфіі і біяграфіі. Альбомы: SK.EIN „Crossfades” (2020 Coastline Northern Cuts) – гэта містычны калаж гукаў, прысвячоны Гданьску; „Rove” (2022 © Coastline Northern
Cuts) – падарожжа ў дзяцінства з дарослага свету, заснаванае на ўспамінах і аўтарскіх запісах з розных частак свету. Музыка і аўтар тэкстаў гурту POLYN (альбом „202022” 2023 © Polyn). Жыве ў Беларусі.
Ежы (Юры) Асеннік
(нар.ў Бельску Падляскім, 1969). Тэолаг па адукацыі. Графічны дызайнер (з дасягненняў, між іншым, праект-пераможца ў спаборніцтве на лагатып „Wrocław Europejska Stolica kultury 2016”). Беларускі музыка, вакаліст і аўтар тэкстаў рок-гуртаў R.F.Braha (альбом „Szyzafrenia” («Шызафрэнія») 1997), Zero-85 (буклет 2CD „Turritopsis Nutricula” 2016). Ў мінулым культурны актывіст (арганізатар і аўтар графічнага афармлення фэстываляў „Jesień Bardów” («Восень Бардаў»), „BASowiszcza” («БАСовішча»), „Trialog”(«Трыалог»)). Фатограф (два аўтарскіх альбомы, ўдзел ў выставах супольных і індывідуальных). Жыве ў Беластоку.
Марэк Атвіноўскі
Артыст-пластык, аўтар перакладу паэзіі Анатоля Сыса, кампазытар аудыя- теэтральны і музыка (Karbido, Spalona ziemia), Ўроцлавянін.
Аляксей Варсоба
Кампазітар, аранжыроўшчык, настаўнік, аўтар музыкі да фільмаў, анімацый, рэкламы, спектакляў і паказаў. Лідар гурту Port Mone Trio.
Аляксей Ванчук
Кампазітар, аранжыроўшчык. Прафесіянальны дызайнер гуку да відэагульняў і аўтар музыкі да фільмаў. Ўдзельнік гуртоў Polyn («Палын») i Port Mone Trio.
Сакрат Яновіч
(1936-2013)
Польскі пісьменнік трансгранічны, спявак Крынак, беларус па нацыянальнасці, які тварыў па-беларуску і па-польску.
Сакрат Яновіч лічыў слова пісьмовае за найважнейшае з мастацтваў, а пластычнае мастацтва і музыку – за выкананне слова пісьмовага. Яўген Кабац называў Сакрата Яновіча Майстрам пяра і выразнікам беларускай народнай мыслі, які сваёй творчасцю намагаўся справакаваць суайчыннікаў да пераадолення бяздзейнасці і ўдзелу ў патрыятычным руху.
Адным з найцікавейшых і, бадай, найважнейшых твораў Сакрата Яновіча, Кабац лічыў аповесць «Хатняе стагоддзе» [ў іншых языках]
(«Rodzinne [Domowe] stulecie»), ў якой «пісьменнік, звычайна непакорны аж да бунту, гэтым разам пляце сагу свайго дому з лірычным, меланхалічным спакоем філёзафа, які ўсведамляе, што ўсё скончыцца разам з намі, з нашым апусцелым гняздом, з нашымі ідэямі, разбазаранымі праз бяздушны свет…». Кабац лічыў, што амаль ўсё ў кніжках Сакрата Яновіча неяк пераплецена з гісторыяй Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. «Хатняе стагоддзе» жа, паводле Кабаца, гэта «сямейная сага з памежжа культур, напісаная не толькі з глыбокім веданнем супольнай гісторыі, але і з пакутлівым адчуваннем тугі, ўласцівай драме вёскі і людзям, з якіх тая вёска складаецца.
Imię i Nazwisko
Designer, śpiewak, muzyk, tekściarz (RF Braha, Zero-85, Miniatury); street-artowiec; mieszka pod Białymstokiem.
Imię i Nazwisko
Architekt, pisarz, kompozytor i muzyk (PortMone, solo), producent muzyki ambient; mieszka w białoruskim Mińsku.
Imię i Nazwisko
Artysta plastyk, autor przekładu poezji A. Sysa, kompozytor audio-teatralny i muzyk (Karbido, Spalona ziemia), Wrocławianin.