Whisper (Шэпт)
Ўсю музыку для гэтага альбому мы запісалі на прыродзе, карыстаючыся выключна з аднаўляльных крыніц энергіі. Мы перанесьлі студыю за горад, і, каб ўвабраць ў мелодыю жывую акустыку той мясцовасьці (вецер, сьпевы птакаў, гоман дрэваў, і іншыя гукі), размясцілі дзясяткі мікрафонаў, якія запісвалі не толькі інструмэнты, але і рэагуючае на іх асяроддзе. Ўвесь праэкт – гэта спроба паказаць, што і прырода, і культура складаюць той вялікі Сьвет, дзе варта быць чулым да адносін, асцярожным і ціхім, каб пазбегнуць катастрофаў. Гэта зварот да Чалавека з ціхай, як шэпт просьбай: быць ўважлівым да таго, што адбываецца ўнутры і звонку; быць ўважлівым не толькі да маленькага зразумелага ўнутранага сьвету, але і да вялікага Сьвету, дзе безадказнасць чалавека становіцца распаўсюджанай праблемай.
- Прэм'ера
- 27 лістапада 2025 г.
- Музыка, акардэон
- Аляксей Варсоба
- Аранжыроўка, бас
- Аляксей Ванчук
- Аранжыроўка, пэркусія
- Сяргей Краўчанка
- Інжынер па гуку
- Алег Даманчук
- Мікшыраваньне, мастэрынг
- Андрэй Жукаў
- Вокладка
- Лявон Тарасевіч
- Дызайн вокладкі
- Ежы Асеннік
- Выканаўчы прадзюсер
- Яся Каралевіч-Картель